Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Вялікая Айчынная вайна

Перад Вялікай Айчыннай вайной у г. Пружаны Брэсцкай вобласці дыслацыраваўся 33-і знішчальны авіяполк 10-й змяшанай авіядывізіі 4-й арміі. Камандзірам авіяпалка быў маёр Мікалай Іванавіч Акулін.

Віктар Паўлавіч Пуганаў нарадзіўся 9 лютага 1901 г. у г. Астрахані ў рабочай сям’і. Працаваў качагарам на рачным параходзе. У Чырвонай арміі з 1919 г. Удзельнік Грамадзянскай вайны. На Каўказскім фронце ваяваў камандзірам кулямётнага ўзвода, пазней удзельнічаў у ліквідацыі балагвардзейскіх банд на Кубані. Член ВКП(б) з 1925 г.

З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі на акупіраваных тэрыторыях пачалі ўсталёўваць свой «новы парадак», праводзіць генацыд, масавыя акцыі знішчэння насельніцтва. Тэрыторыя Белавежскай пушчы гітлераўцамі была запланавана пад паляўнічую гаспадарку, таму насельніцтва з пушчы і прылягаючых хутароў і вёсак гвалтоўна высялялася, маёмасць канфіскоўвалася, пабудовы спальваліся.

Архіп Зіноўевіч Пратасеня нарадзіўся 11 лютага 1906 г. у мястэчку Пагост Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер Слуцкага раёна Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і. З 1928 г. на гаспадарчай і савецкай рабоце ў Старобінскім і Любчанскім раёнах. У 1932 г. прыняты ў КП(б)Б.

Ахмет Зіганшынавіч Гайсараў нарадзіўся 20 лістапада 1906 г. у вёсцы Вялікія Кайбіцы Свіяжскага павета Казанскай губерні (цяпер Апастаўскага раёна Рэспублікі Татарстан) у рабочай сям’і. У 1927 г. уступіў у ВКП(б). Скончыў Казанскі камуністычны ўніверсітэт (1932). У 1934 г. быў прызваны ў Чырвоную армію. Удзельнік Савецка-фінляндскай вайны (1939–1940).

Фёдар Васільевіч Рабаў нарадзіўся 9 чэрвеня 1921 г. у вёсцы Ігуменцава Вязнікаўскага раёна Уладзімірскай вобласці. У дзяцінстве быў дапытлівым, умелым хлопчыкам. Сам змайстраваў шашкі, санкі, умеў іграць на балалайцы і гармоні. Юнаком яго выбралі культарганізатарам, ладзіў вечары для вясковай моладзі. Пасля заканчэння сямі класаў Лукноўскай школы працаваў слесарам-наладчыкам на Лукноўскай ткацкай фабрыцы імя Ф. Энгельса.

Сяргей Георгіевіч Жунін нарадзіўся 18 жніўня 1906 г. у сяле Мядзведзіцкае Кашынскага павета Цвярской губерні (цяпер Кімрскага раёна Цвярской вобласці). У сялянскай сям’і было пяцёра дзяцей, бацьку ў час Першай сусветнай вайны прызвалі ў армію, адправілі на фронт, з якога ён не вярнуўся. Сяргей скончыў чатыры класы мясцовай школы, працаваў у родным сяле, дапамагаў маці выхоўваць малодшых братоў.

Іван Іванавіч Чуклай нарадзіўся ў 1920 г. у вёсцы Прудзіны Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька памёр, калі Івану было дзесяць гадоў. З дзяцінства давялося шмат працаваць, але і актыўна цягнуўся да ведаў. У 1940 г. Іван прыехаў да старэйшай сястры ў г. Пінск (цяпер Брэсцкай вобласці), якая жыла на вул. Вадаправоднай, 51/1. У чэрвені 1941 г. скончыў 10 класаў сярэдняй школы № 1, дзе адначасова быў старшым піянерважатым, збіраўся паступаць у медыцынскі інстытут.

Рыгор Фёдаравіч Нагорны нарадзіўся 3 снежня 1925 г. у вёсцы Пранчакі Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Адукацыя — сем класаў «польска-савецкай» школы: пачынаў вучыцца за палякамі, закончыў пасля вызвалення.

Іван Міхайлавіч Калілец нарадзіўся 6 лістапада 1920 г. у мястэчку Моталь Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер аграгарадок Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Дзяцінства і юнацтва прайшлі ва ўмовах панскай Польшчы, працаваў на зямлі, быў пастухом. Юнаком арганізоўваў моладзь на барацьбу з польскімі панамі.

Старонка 4 з 13